Выява Святога Юзафа вярнулася ў касцёл ў Друі

Выява Святога Юзафа, адно з галоўных упрыгожванняў касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, зноў заняла сваё месца блізка алтара. Арыгінальны абраз св. Юзафа, знішчаны ў савецкім часе, быў створаны недзе на мяжы XVIII–XIX стагоддзяў.
Ад колішняй выявы засталася адна невялікая копія вышынёй палову метра. Яна стала падставай для працы мастачкі Вольгі Куваевай, якая правяла ў Друйскім кляштары два тыдні, працуючы над стварэннем новага св. Юзафа. Працуючы ў намоленай келіі, мастачка, па ейных словах, адчула ўсю веліч і асбалівасць такой працы, перадае grodnensis.by.
“Вяртанне абраза, – кажа пробашч касцёла кс. Сяргей Сурыновіч, – адзін з крокаў па аднаўленні знішчанага алтара Друйскай святыні”.
Абраз будзе асвечаны Апостальскім нунцыем Клаўдыё Гуджэроцці 31 жніўня падчас урачыстасцяў, прысвечаных 100-годдзю нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)