Дзеці ў вышыванках надалі нацыянальны каларыт святкаванню дня Мінскай іконы Божай Маці

vushivanki3 Святкаванне дня Мінскай іконы Божай Маці прайшло з удзелам Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, мэра сталіцы Мікалая Ладуцькі і дзяцей у адзенні з беларускім нацыянальным арнаментам.

Мітрапаліт Павел і вікарый Мінскай епархіі епіскап Барысаўскі Веніямін здзейснілі Боскую літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы.

rukopologenie Падчас набажэнства Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратонію ў іерэя клірыка Свята-Духава кафедральнага сабора пратадыякана Макарыя Кавалёва.

Па заканчэнні набажэнства Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства, гарадскія ўлады і прыхаджан са святам Мінскай іконы Божай Маці. З віншавальным словам да народу звярнуўся і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька. Патрыяршы Экзарх падзякаваў мэру і ўручыў яму абраз Мінскай іконы Божай Маці.

vyshivanki7 Асаблівы нацыянальны каларыт святу надаў ўдзел ва ўрачыстасцях групы дзяцей у вышыванках, якія віталі архіпастыра яшчэ на подступах да кафедральнага сабору і затым маліліся за набажэнствам.

vyshivanki6 Мітрапаліт Павел пажадаў усім нябеснага заступніцтва Маці Божай, моцы сіл духоўных і цялесных. Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і  даў усім архіпастырскае дабраславенне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
27.08.2014 Беларусь|




Блогі