Стала вядомая праграмма святкавання 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча
Святкаванне 100-гадовага юбілею з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча – першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа у ХХ-тым стагоддзі – пройдзе у Мінску і ў Друі.
Як паведамілі КРЫНІЦА.INFO ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве, у суботу, 30 жніўня 2014 г. – у 10:00 гадз., у капліцы грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў г. Мінску, вул. Арджанікідзе д. 6, будзе адслужаная Архіерэйская Літургія з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдзія Гуджэроцці.
У нядзелю, 31 жніўня 2014 г., у Друі (Браслаўскі р-н) сумеснае – разам з рыма-католікамі – святкаванне 100-га Юбілею біскупа Чэслава.
На свята прыбудуць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдзій Гуджэроцці, Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, асістэнт Апостальскага Візітатара для беларусаў замежжа мітрафорнага протаіерэя Аляксандра Надсана айцец Сяргей Стасевіч (Лондан).
15:00 гадз. – Акафіст да Багародзіцы.
15:30 гадз. – Уводнае слова пра жыццё і дзейнасць біскупа Чэслава Сіповіча прамовіць асістэнт Апостальскага візітатара для беларусаў замежжа мітрафорнага протаіерэя Аляксандра Надсана айцец Сяргей Стасевіч (Лондан).
16:00 гадз. – святая Імша у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, якую ўзначаліць і прамовіць гамілію Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдзій Гуджэроцці.
Урачыстае адкрыццё памятнай табліцы з бюстам Біскупа Чэслава Сіповіча і асвячэнне абраза св. Юзафа, які напісала мастачка Воля Куваева.
31.08.2014 з Мінска паедзе аўтобусная Пілігрымка ў Друю (праз Браслаў); адпраўленне з Мінска ў 06:30.
Ёсць яшчэ свабодныя месцы, запісы па тэл. +375-29-3098602, с. Вікторыя.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)