29 жніўня ў Мінску адбудзецца чарговы занятак “Школы “Бацькоўства”

отцовство“Бацькоўства як найзначнейшыя занятак для мужчыны” – тэіа чарговай сустрэчы духоўна-асветніцкага праекта “Школа “Бацькоўства”, якая адбудзецца ў Доме праваслаўнай кнігі ў Мінску.

Тэматычна занятак арыентаваны на ўсіх бацькоў, якія маюць патрэбу ў выразных арыентырах на духоўныя цноты, пераадоленні крызісных праяваў у сям’і, методыцы сцвярджэння ў сям’і традыцыйных каштоўнасцяў, перадае sobor.by.

На думку аўтараў праекта, нават дасведчаныя бацькі, якія маюць пэўны стаж сямейнага жыцця, часта імкнуцца пераасэнсаваць сваю ролю ў сям’і, здабыць новыя веды.

Сустрэча адбудзецца ў Доме праваслаўнай кнігі (раён станцыі метро “пл.Якуба Коласа”) з 18.00 да 21. 00.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі