Мітрапаліт Павел асвяціў сталічную школу № 61

школаПатрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі наведаў пабудаваную да пачатка навучальнага года школу №61 Мінска.

Уладыку паслугоўваў благачынны Усехсвяцкай Мінскай гарадской акругі пратаіерэй Феадор Поўны. Па сканчэнні цырымоніі Патрыяршы Экзарх сустрэўся з дырэктарам школы Ірынай Цубікавай і педкалектывам.

Перш чым удзяліць работнікам школы архіпастырскае дабраслаўленне, Мітрапаліт Павел адзначыў: “У жыцці маладога чалавека значную ролю адыгрывае яго свецкая адукацыя, але не менш значнае духоўнае выхаванне. Кожны павінен памятаць, што адукацыя без маральных цнотаў не прынясе чалавеку поўні дасканаласці”, паведамляе church.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі