Памятную шыльду і бюст уніяцкага біскупа Чэслава Сіповіча ўрачыста ўсталююць сёння ў Друі

Памятную шыльду і бюст Чэслава Сіповіча — першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа у ХХ стагоддзі і актыўнага дзеяча беларускай дыяспары за мяжой усталююць сёння ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі (Віцебская дыяцэзія), паведамілі парталу КРЫНІЦА.INFO у парафіі. Таксама сёння будзе асвечаны абраз св. Юзафа, які напісала мастачка Воля Куваева.
Гэтыя падзеі стануць часткай урачыстасцяў, што адбудуцца сёння ў Друі з нагоды 100-годдзя біскупа Сіповіча, якое адзначаецца сёлета.
На святкаванні прыбудуць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, асістэнт Апостальскага візітатара для беларусаў замежжа айца Аляксандра Надсана айцец Сяргей Стасевіч (Лондан).
Святкаванні пачнуцца ў 15 гадзін акафістам да Багародзіцы, затым уводнае слова пра жыццё і дзейнасць Біскупа Чэслава Сіповіча прамовіць Сяргей Стасевіч. У 16:00 гадзін пачнецца святая Імша , якую ўзначаліць і прамовіць гамілію архібіскуп Клаўдзій Гуджэроцці.
Раніцай з Мінска ў Друю накіравалася аўтобусная пілігрымка. У суботу 30 жніўня ў капліцы грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску была адслужаная Архіерэйская Літургія з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)