Маленькія мінчукі з абмежаванымі магчымасцямі адпачылі ў балгарскім манастыры

детиУ шосты раз праваслаўны манастыр у балгарскім горадзе Паморыі прыняў на адпачынак маленькіх наведвальнікаў Сацыяльнага Цэнтра рэабілітацыі, адаптацыі і адукацыі “Жыццядайная крыніца”.

Цэнтр, створаны для падтрымкі хворых дзяцей пры прыходзе у гонар прапачэснага Серафіма Сароўскага, даўно сябруе з манастыром святога Георгія Пабеданосца ў Паморыі, на чарнаморскім узбярэжжы Балгарыі.

Вакацыі пад дэвізам: “Адпачывай – загартоўвайся, працуй – развівайся!” сталі для дяцей, як распавядае сайт sobor.by, незабыўным уражаннем: зарадка пад музыку, выраб цацак і сувеніраў з ракавінаў і марскога пяску, заняткі на развіццё, наведванне аквапарка. Мамы, якія прыехалі з малымі, штодня збіраліся на хрысціянскія духоўныя гутаркі. І, канечне ж, наведванне богаслужбаў, рэгулярныя споведзь і прычасце.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі