НАРОДНЫ ЖУРНАЛІСТ – 2014: Найлепшы матэрыял пра мясцовыя праблемы

СнимокКонкурс «Народны журналіст» працягваецца.

Чакаем тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы. 

Умова: аўтар не павінен быць прафэсійным журналістам.

Намінацыі: Тэкст; Мультымэдыя (відэа, фота, аўдыя, інтэрнэт); Малады народны журналіст; Баронім сваё (мясцовыя культурныя каштоўнасьці).

Кожны канкурсант атрымае падарунак. Аўтарам найлепшых працаў будуць прызы: 2 ноўтбукі, 2 відэакамэры, а таксама флэшкі.

Усе працы, адпаведныя ўмовам конкурсу, зьявяцца на партале narodny.by; найлепшыя будуць прапанаваныя незалежным газэтам, радыё, «Белсату». Пераможцы атрымаюць друкаваны наклад сваіх тэкстаў, каб правесьці мясцовую кампанію. На Ваша запрашэньне для кансультацыяў і дапамогі прыедзе група экспэртаў.

Апошні тэрмін падачы працаў – 15 кастрычніка 2014 г.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна паслаць свой матэрыял на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com, праз кантактную форму на партале narodny.by ці звычайнай поштай.

 Дадатковая інфармацыя: http://narodny.by/

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі