Салезіяне запрашаюць дзяўчат на распазнанне паклікання 6-7 верасня

абвестка смаргонь

Дзяўчаты, якія прагнуць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне, збяруцца ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Смаргоні

6-7 верасня ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбудзецца сустрэча для дзяўчат, якія жадаюць распазнаць сваё пакліканне, знайсці шлях да сябе, навучыцца чуць голас Бога. Да ўдзелу могуць далучыцца дзяўчаты ад 15 да 25 гадоў.

Сустрэча распачнецца 6 верасня ў 17. 00. Інфармацыю пра падрабязнасці падрыхтоўкі і канктакты можна знайсці на сайце салезіян: sdb.by/news.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі