Ватыкан не ўспрымае ўсур’ёз заявы пра магчымы замах ісламістаў на Папу
Ізраільскія спецслужбы паведамляюць пра падрыхтоўку ісламістамі з Ісламскай дзяржавы Іраку і Леванту замаху на Папу Рымскага Францішка за яго асуджэнне гэтай тэрарыстычнай групы. Пра гэта паведамляе італьянскае выданне Il Tempo са спасылкай на неназваныя крыніцы ў спецслужбах.
Паводле Il Tempo, Пантыфік з’яўляецца для ісламістаў “найвялікшым прыкладам хрысціянскай рэлігіі” і “носьбітам хлуслівых ісцін”.
Разам з тым афіцыйны прадстаўнік Ватыкану кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў інтэрв’ю Catholic News Agency заявіў пра несур’ёзнасць такіх заяваў. “У Ватыкане няма заклапочанасці з гэтай прычыны”, – сказаў ён.
У сваю чаргу прадстаўнік італьянскіх спецслужбаў у інтэрв’ю карэспандэнту Newsweek адзначыў, што Папа заўсёды знаходзіцца на агнявым рубяжы, але ж ісламісты ніколі не разглядаюць версіі пра замах на Папу і выбух у саборы святога Пятра, бо для іх Італія – “стратэгічнае месца, для падрыхтоўкі тэрактаў”, а “не галоўны вораг як ЗША ці Брытанія”.
Папа Рымскі Францішак у апошні час вельмі шмат увагі надзяляе сітуацыю ў Ірак і Сірыі, дзе хрысціяне і іншыя рэлігійныя меншасці знаходзяцца на мяжы выжывання. Пры гэтым ён неаднаразова заклікаў спыніць гвалт на Блізкім Усходзе.
Нагадаем, што развязаная джыхадзістамі з Ісламскай дзяржавы Іраку і Леванту вайна азначае заканчэнне гісторыі хрысціянскай абшчыны Іраку, якая паўстала тут яшчэ ў часы апосталаў. Пра гэта ў інтэрв’ю КРЫНІЦА.INFO заявілі адразу два беларускія эксперты, якія спецыялізуюцца на блізкаўсходняй праблематыцы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)