Асуджаны да смерці забойца з Гомеля зацікавіўся Бібліяй і размаўляе са святаром

емяльянчыкава
Наталля Емяльянчыкава — ахвяра Грунова / Наталья Емельянчикова — жертва Грунова

25-гадовы жыхар Гомеля Аляксандр Груноў, асуджаны да пакарання смерцю за жорсткае забойства студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай, зацікавіўся Бібліяй. У адзіночную камеру, у якой ён чакае расстрэлу, для гутарак часта прыходзіць святар.

Па словах адваката асуджанага, забойца чытае Біблію і параўноўвае яе з Крымінальным кодэксам, заяўляючы, што той напісаны па біблейскым прынцыпе. Ён разважае пра грэх і адплату, прызнае, што здзейсніў «дрэнны ўчынак», але аб раскаянні канкрэтна ў сваім граху не любіць гаварыць, перадае katolik-gomel.by.

Разам з тым, адзначае юрыст, многія асуджаныя да смерці злачынцы пачынаюць цікавіцца рэлігіяй і сустракацца са святаром. Аднак навяртаннем, лічыць ён, гэта нельга назваць, бо асуджаныя проста баяцца хуткай смерці і адплаты за зробленае. «Святара жа часта запрашаюць дзеля таго, каб зменшыць адзіноту і хоць з кімсьці пагаварыць», — дадае адвакат.

Аляксандр Груноў прызнаны вінаватым у забойстве ў ноч з 19 на 20 верасні 2012 года 22-гадовай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай. Судмедэксперты зафіксавалі 102 нажавыя раненні на яе целе, крывападцёкі на твары, пераломы рэбраў. Падставай для забойства стала сварка трохмесячнай даўніны.

Раней Груноў ужо адбываў пакаранне за тое, што да смерці збіў свайго айчыма. Расстраляць яго павінны не раней за студзень 2015 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
03.09.2014 Грамадства|




Блогі