Парашэнка і Пуцін дамовіліся аб спыненні агню ў Данбасе

сустрэча ў Мінску
Photo – president.gov.by

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, падчас якой бакі дамовіліся аб пастаянным спыненні агню на Данбасе.

Было дасягнута паразуменне адносна крокаў, якія будуць спрыяць усталяванню міру, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Разам з тым сайт прэзідэнта Расіі аб якіх-небудзь дамоўленасцях не паведамляе. Было працягнута грунтоўнае абмеркаванне ваеннага і гуманітарнага крызісу ва Украіне. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі адносна таго, што трэба зрабіць у першачарговым парадку для хутчэйшага спынення кровапраліцця на паўднёвым усходзе краіны. Пункту гледжання прэзідэнтаў дзвюх краін аб магчымых шляхах выхаду з крызіснай сітуацыі ў значнай ступені супадаюць», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля аб размове прэзідэнтаў Пуціна і Парашэнка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
03.09.2014 У свеце|




Блогі