Беларускі гісторык па тэхналогіях XVI стагоддзя ўзнавіў Біблію Скарыны

библияУ Мінску адбылася прэзентацыя Бібліі Францыска Скарыны, аддрукаванай па старажытных тэхналогіях.

Выданне, якое ўжо сёння з’яўляецца рарытэтным, прымеркаванае да Дня пісьменнасці, святкванні якога адбудуцца ў Заслаўі 6-7 верасня. Кніга адтвораная на адмысловым станку па гравюрах XVI стагоддзя, паведамляе сайт belnovosti.by. библия 1Самаробная папера вырабленая з беларускага йльну, для друку ліліся эксклюзіўныя формы й матрыцы, Біблія ўбраная ў мяккі пераплёт, вокладку адтварыў мастак Барыс Цітовіч.

Сёння гатовыя 7 асобнікаў кнігі, якія практычна не адрозніваюцца, на думку экспертаў, ад арыгінала. Усе яны пасля прэзентацыі ў Заслаўі патрапяць у вядучыя бібліятэкі і музеі Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
04.09.2014 Беларусь| Тэгі:




Блогі