Толькі кожная восьмая кніга ў Беларусі выдаецца па-беларуску

кнігіЗа 2013 год выдавецтвы і выдавецкія арганізацыі розных формаў уласнасці ў Беларусі выдалі каля 11,4 тыс. найменняў кніг і брашур агульным накладам каля 31,5 млн асобнікаў. Аднак толькі 12% з іх выйшла на беларускай мове.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 3 верасня заявіў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч. На яго думку, менавіта такі працэнт беларускамоўнай літаратуры патрабуе рынак, перадае БелаПАН.

Разам з тым, сказаў намеснік міністра, выданне кніг на беларускай мове з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці дзяржвыдавецтваў, на долю якіх прыпадае больш за дзве траціны ўсяго аб’ёму выдаваемай на беларускай мове літаратуры. Ён таксама адзначыў, што ў крамах «дастаткова» найменняў дзіцячай літаратуры на беларускай мове.

Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, адзіны беларускамоўны клас у Баранавічах, дзе вучыліся тры дзяўчынкі Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук, зачынены. Па прычыне заканчэння пачатковай школы СШ № 14 і змены жыхарства бацькі дзяцей спрабавалі працягнуць беларускамоўнае навучанне ў пятым класе гімназіі № 4, але безвынікова.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
04.09.2014 Беларусь| Тэгі:




Блогі