Услед за абвальваннем школы ў Крычаве ў Мінску гарэў дзіцячы садок
У Мінску 5 верасня каля 01:00 адбылося ўзгаранне ДУА «Яслі-садок №296» на першым паверсе двухпавярховага будынка па праспекце Незалежнасці, 151а. Дым сярэдняй канцэнтрацыі ішоў з вокнаў кухні на першым паверсе.
Як высветлілася, у памяшканні каморы кухні адбылося загаранне лядоўні 1971 выпуску, электронных настольных вагаў, дзвярнога палатна. Эвакуацыя не праводзілася. Пажар быў ліквідаваны праз 16 хвілін пасля выкліку, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
Прычына пажару высвятляецца, верагодна, адбылося кароткае замыканне электраправодкі 43-гадовай лядоўні.
Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, раніцай 29 жніўня ў МНС паступіла паведамленне аб абрушэнні ў Крычаве (Магілёўская вобласць) часткі будынка гімназіі 1979 пабудовы.
Характэрна, што 18 жніўня, то бок, за 11 дзён да абвалу, магілёўскія ўлады заяўлялі, што «школы Магілёўшчыны практычна гатовыя да новага навучальнага года». Пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года яны павінны былі атрымаць да 20 жніўня.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)