Ратаўнік МНС у апошнню секунду схапіў за ногі падаючага самагубцу

спасДзякуючы старшаму лейтэнанту Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Гаўручонку 56-гадовы інвалід з Мінска цудам застаўся жывы, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Выратавальнікі, якія 5 верасня прыбылі на месца здарэння, атрымаўшы тэлефонны званок ад жыхароў вуліцы Цімашэнкі, пабачылі, што 56-гадовы жыхар Мінска, інвалід 2-й групы па захворванні сэрца, вырашыў звесці рахункі з жыццём, скочыўшы з даху 19-павярховага дома.

Выратавальнікі аператыўна прыбылі на месца, аднак мужчына не рэагаваў ні на якія ўгаворы і ў нейкі момант скочыў уніз. Тым не меней, старшы лейтэнант Гаўручонак выявіў цуд рэакцыі і паспеў ухапіць яго рукамі за ногі, пасля чаго з камандзірам адздялення ўцягнуў яго на лесвічную пляцоўку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
06.09.2014 Грамадства|




Блогі