Хрысціянскі кінаклуб: фільм «Бог не памёр»

God not deadДля сямейнага прагляду ў рубрыцы «Паглядзець» сённяшнім вечарам мультымедыйны сервіс партала КРЫНІЦА.INFO  традыцыйна раіць вам яшчэ адну добрую кінастужку з якасным і сэнсоўным зместам.

Назва: Бог не памёр

Арыгінальная назва: God’s Not Dead

Год: 2014

Рэжысёр: Гарольд Кронк

Ролі выканалі: Шэйн Харпер, Кевін Сорба, Джым Глісан, Дэвід А.Р. Уайт, Марко Хан і Дзін Кейн

Верасень. Надыйшоў навучальны год. Студэнты запоўнілі мэтро. Гадзіна пік усё адчувальней. Але і ўсмешак стала болей. Горад відавочна памаладзеў.

А тым часам хрысціянскі кінематограф нарошчвае свой ​​уплыў у грамадстве і захапляе сэрцы гледачоў усяго свету, заваёўваючы новыя гарызонты. І сведка таго новая стужка, на наш погляд, накіраваная ў першую чаргу на моладзь, але цалкам падыйдзе і для сямейнага прагляду. У відэафільме з яскравым назовам “Бог не памёр” першакурснік хрысціянін Джош Уітан праходзіць выпрабаванне падчас ягоных стасункаў з прафэсарам філасофіі, атэістам Рэдзісанам.

На першым жа занятку прафэсар Рэдзісан запатрабаваў ад сваіх студэнтаў, каб тыя падпісалі заяву “Бог памёр”, для таго каб атрымаць залік па яго прадмеце. Джош у сваю чаргу адмаўляецца. Каб застацца ў класе, ён прымае выклік прафэсара. Ён мусіць абараніць сваю веру аб існаванні Бога на працягу дыскусій з Рэдзісанам. Чым усё скончыцца прапануем спраўдзіць асабіста, пад час вечаровага прагляду анансаванага муві.

Фільм можна паглядзець з перакладам на рускую мову на zerx.tv.

Ваш Ян Міцкевіч

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі