У Гродне адслужаць Імшу ў гонар перамогі пад Оршай

бітва пад оршай8 верасня ў Гродне адбудзецца святая Імша ў гонар 500-годдзя перамогі пад Воршай. Імша будзе цэлебрацвацца на лаціне ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя.

Таксама адбудзецца супольны канцэрт польскага, літоўскага, беларускага хораў. Ад беларусаў спяваць будзе хор “Унія”. Плануецца ўдзел амбасадараў. Да святочнага настрою дакладуцца таксама рыцарскія клубы, паведамляе грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай у Гродне.

Вырашальная для выніка вайны перамога ў гэтай бітве літоўска-польскага войска над значна большым маскоўскім войскам адбылася 8 верасня 1514 года дзякуючы нябеснаму заступніцтву святога Казіміра, паведамляе grodnensis.by.

Галоўныя арганізатары святкавання – Генеральныяконсульствы Польшчы і Літвы ў Гродне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі