У Лідзе перанеслі адкрыццё шыльды Канстанціну Астрожскаму на сцяне праваслаўнай царквы

шыльдаНа сцяне лідскай праваслаўнай царквы святога Георгія Перамоганосца 7 верасня, напярэдадні 500-й гадавіны бітвы пад Оршай, пасля набажэнства планавалася ўрачыстае адкрыццё памятнай шыльды гетману Вялікага княства Літоўскага Канстанціну Астрожскаму, які кіраваў войскамі ВКЛ у бітве.

Прадстаўнікі ўлады запатрабавалі ў святароў царквы пісьмовага дазволу ад епіскапа Навагрудскай епархіі. Тыя ж мелі толькі вуснае блаславенне, таму падчас набажэнства было абвешчана, што ўрачыстае адкрыццё шыльды пераносіцца на 11 верасня на гадавіну смерці Канстанціна Астрожскага, паведамляе Радыё Свабода.

Па словах святара, Канстанцін Астрожскі шануецца Праваслаўнай царквой, бо ў ХVІ стагоддзі зрабіў вельмі шмат дзеля падтрымкі праваслаўя, збудаваў шмат храмаў, у тым ліку і ў Навагрудскай епархіі.

Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, 6 верасня на Крапівенскім полі пад Оршай адбылося ўрачыстае святкаванне 500-годдзя перамогі войска ВКЛ 8 верасня 1514 года над маскавітамі. Урачыстае святкаванне пачалося малебнам, які праводзілі архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін) і святар БАПЦ Леанід Акаловіч.

У грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве Вільні 7 верасня, якую збудаваў Канстанцін Астрожскі ў гонар Аршанскай перамогі, прайшла літургія ў гонар перамогі. Служба адбывалася на беларускай і украінскай мовай.

8 верасня ў Гродне адбудзецца святая Імша ў гонар 500-годдзя перамогі пад Воршай. Імша будзе цэлебрацвацца на лаціне ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя. Таксама адбудзецца супольны канцэрт польскага, літоўскага, беларускага хораў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі