У Вільні прайшла беларуска-ўкраінская літургія ў гонар бітвы пад Оршай

вільня
photo – tavarystva.lt

У грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве Вільні 7 верасня прайшла літургія ў гонар перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над Маскоўскім княствам. Літургію служылі святары Вікенцій (Яніцкі), Павел Яхімец і Даніла Сваяк. Служба адбывалася на беларускай і украінскай мовай.

Набажэнства праходзіла ў тым самым храме, які збудаваў Канстанцін Астрожскі ў гонар Аршанскай перамогі. Паводле легенды, князь усю ноч маліўся Багародзіцы і паабяцаў збудаваць царкву, калі пераможа маскавітаў, адзначылі ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве.

Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, 6 верасня на Крапівенскім полі пад Оршай адбылося ўрачыстае святкаванне 500-годдзя перамогі войска Вялікага княства Літоўскага 8 верасня 1514 года над маскавітамі. Урачыстае святкаванне пачалося малебнам, які праводзілі архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін) і святар БАПЦ Леанід Акаловіч.

8 верасня ў Гродне адбудзецца святая Імша ў гонар 500-годдзя перамогі пад Воршай. Імша будзе цэлебрацвацца на лаціне ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя. Таксама адбудзецца супольны канцэрт польскага, літоўскага, беларускага хораў. Ад беларусаў спяваць будзе хор “Унія”. Плануецца ўдзел амбасадараў. Да святочнага настрою дакладуцца таксама рыцарскія клубы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі