Зверхнік беларускіх аўтакефалістаў узначаліў малебен на месцы Аршанскай бітвы
У субботу, 6 верасня, на Крапівенскім полі пад Оршай адбылося ўрачыстае святкаванне 500-годдзя перамогі войска Вялікага княства Літоўскага 8 верасня 1514 года над маскавітамі. Урачыстае святкаваньне пачалося малебнам, які праводзілі архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін) і святар БАПЦ Леанід Акаловіч.
Па словах апошняга, аршанская бітва натхніла беларусаў “на змаганне за незалежнасць», перадае Радыё Свабода.
Мастак Мікола Купава нагадаў, што афіцыйнае святкаванне было забаронена. Ён апавёў пра значэнне бітвы под Оршай, паведаміў, што 23 кастрычніка ў Палацы мастацтва ў Мінску адкрыецца вялікая выстава, цалкам прысвечаная 500-годдзю бітвы.
Гісторык Алесь Краўцэвіч у сваім выступе адзначыў, што значэнне гэтай бітвы асабліва важнае цяпер, бо сёння Беларусь мае таго ж самага ворага. Паводле яго словаў, “у свабоднай Беларусі тут мусіў бы быць міністар абароны, тут мусілі б прымаць прысягу салдаты».
Пасля таго, як музыка Зміцер Вайцюшкевіч выканаў песню «Наш сцяг», каля крыжа адбыўся дударскі канцэрт. Перад гэтым там былі ўсталяваныя бел-чырвона-белыя сцягі.
На святкаванні з Мінску на аўтобусе прыехала больш за 20 чалавек, якіх двойчы спынялі міліцыянты, папярэдзіўшы, каб аўтобус не заяжджаў у Воршу пасля святкаванняў. Старшыня Крапівенскага сельсавету таксама папярэдзіў, каб на полі не праводзіліся палітычныя мерапрыемствы, была прыбраная тэрыторыя і ўвечары 6 верасня ўсе раз’ехаліся.
Як паведамляла “Крыніца”, 8 верасня ў Гродне адбудзецца святая Імша ў гонар 500-годдзя перамогі пад Воршай. Імша будзе цэлебрацвацца на лаціне ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя. Таксама адбудзецца супольны канцэрт польскага, літоўскага, беларускага хораў. Ад беларусаў спяваць будзе хор “Унія”. Плануецца ўдзел амбасадараў. Да святочнага настрою дакладуцца таксама рыцарскія клубы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)