Адноўленная па старажытных тэхналогіях Біблія Скарыны стала цэнтральнай падзеяй свята ў Заслаўлі

бибПрэзентаванай падчас Дня беларускага пісьменства ў Заслаўі Бібліяй Францішка Скарыны, адноўленнай па аўтэнтычных тэхналогіях, зацікавіліся замежныя навукоўцы.

Як распавёў belta.by гісторык Уладзімір Ліхадзееў, незвычайным выданнем зацікавіліся навукоўцы Расіі, Польшчы і Германіі: “Выключнасць Бібліі ў тым, што яна створана па тэхналогіях ХVI стагоддзя. Гэта не факсімільнае, а цалкам узноўленае выданне. Каб стварыць такую кнігу, прыйшлося некалькі год вывучаць старажытную тыпаграфскую справу.Надрукавана выданне на самаробнай паперы з ільну метадам «чарпання» з дапамогай узноўленага па гравюрах станка, аналагаў якому ў свеце адзінкі.

Ад ідэі скуранага пераплёту аўтары адмовіліся, каб не парушыць аўтэнтычнасці кнігі. Яна памешчаная ў мяккую вокладку, распрацаваную мастаком Барысам Цітовічам.

Сёння маецца 7 аддрукаваных тамоў, пра неабходнасці могуць быць зробленыя і іншыя асобнікі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
08.09.2014 Грамадства| Тэгі:




Блогі