Архіепіскап Святаслаў назваў галоўную праблему БАПЦ

krapiuna21Толькі ў некаторых гарадах Беларусі існуюць грамады Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, якія дзейнічаюць падпольна. “Людзі прыходзяць, але іх вельмі мала”, – распавёў архіепіскап, зверхнік БАПЦ Святаслаў (Логін).

На сённяшні дзень зарэгістраваныя парафіі аўтакефалістаў існуюць толькі сярод дыяспары ў Аўстраліі, ЗША, Канадзе, Заходняй Еўропе, але, не выключае ён, бліжэйшым часам парафія БАПЦ можа з’явіцца ва Украіне, “каб маглі беларусы паехаць ці святар мог паслужыць, вернікі маглі прычасціцца, паспавядацца”, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле герарха, за мяжой БАПЦ кантактуе з іншымі праваслаўнымі цэрквамі і таму мае неафіцыйнае прызнанне. “Галоўная праблема — нас пакуль не вызнала беларуская дзяржава. Калі гэта адбудзецца, то і іншыя цэрквы нас вызнаюць”, – лічыць ён.

Беларуская ж улада, паводле яго словаў, прызнае БАПЦ, калі стане дэмакратычнай і беларускай. Пры гэтым архіепіскап спаслаўся на 34-е апостальскае правіла, згодна з якім кожны народ павінен мець свайго першагерарха, і нагадаў, што Беларуская праваслаўная царква старэйшая за маскоўскую і не можа ёй падпарадкоўвацца.

На яго думку, афіцыйнае прызнанне БАПЦ уладамі Беларусі можа спрычыніцца да яе росту з прычыны пераходу да яе вялікай часткі святароў БПЦ, “як гэта адбылося ва Украіне”. Аднак, прызнаў ён, ужо шмат часу страчана і будзе нашмат складаней нешта змяніць, чым 25 гадоў таму.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
09.09.2014 Беларусь| Тэгі:




Блогі