Біскуп Велікаселец узначаліў Імшу ў гонар перамогі пад Оршай

гроднаУвечары 8 верасня ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая лацінамоўная Імша ў гонар 500-годдзя перамогі пад Воршай. Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп пінскі Казімір Вялікаселец.

У пачатку Імшы біскуп адзначыў, што прысвячае яе воінам, якія загінулі, абараняючы Радзіму, перадае Радыё Свабода.

Пасля Імшы ў катэдры прайшоў супольны канцэрт польскага, літоўскага, беларускага хораў. Ад беларусаў спяваў хор “Унія”, паведамляе БелаПАН.

Галоўнымі арганізатарамі канцэрту былі Генеральныя консульствы Польшчы і Літвы ў Гродне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі