У кваліфікацыі Еўра-2016 Беларусь не змагла адолець Люксембург

мячЗборная Беларусі 8 верасня на стадыёне «Жазі Бартэль» ў Люксембургу ў паядынку супраць мясцовай зборнай правяла першы матч кваліфікацыйнага раўнду Чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 году.

92 хвіліна. Апошнія спробы беларусаў выйсці наперад да поспеху не прыводзяць – 1: 1. Беларусь зарабляе толькі адно ачко з трох магчымых.

81 хвіліна. Папярэджанне ў Мартыновіча.

79 хвіліна. Станіслаў Драгун раўняе лік – 1: 1.

68 хвіліна. Аляхновіч зарабіў жоўтую на Перэйру. У цэлым, беларусы ў другім тайме сталі гуляць лепш, але па-ранейшаму безвынікова.

45 хвіліна. Да Мата сфаліў на Шытаве і атрымаў картку. Рэалізаваць штрафны беларусы не змаглі і сышлі на перапынак

41 хвіліна. Беларусы прапускаюць мяч – 1:0 на карысць гаспадароў. Гол на свой ​​рахунак запісаў Ларс Жэрсон

35 хвіліна. Жэрсон за фол супраць Калачова атрымлівае жоўтую картку.

34 хвіліна. Беларусы мяч забілі, але ўжо пасля свістка суддзі.

28 хвіліна. Чарговая картка – у Ларана Янса

24 хвіліна. Пакуль зборная Беларусі хутчэй расчароўвае. Тэмп ў гульні задаюць гаспадары, якія ўжо некалькі разоў маглі распячатаць беларускія вароты.

5 хвіліна. Першы гарчычнік у матчы – ў Крыстафера Перэйры з Люксембурга.

Нагадаем, у групе С супернікамі беларусаў, апрача зборнай Люксембурга, з’яўляюцца таксама футбалісты Іспаніі, Украіны, Славакіі і Македоніі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
09.09.2014 Беларусь, Спорт| Тэгі:




Блогі