У Беларусі знялі кліп пра роўнасць фашызму і камунізму (відэа)
Гарадзенскі гурт Dzieciuki прадставіў свой новы кліп на песню «Сумнае рэгі», зняты творчай суполкай «Тры макі». Па словах аўтара песні Дзяніса Жыгаўца, песня напісаная, каб нагадаць пра страшныя сымбалі ХХ стагоддзя ў Беларусі і паказаць роўнасць паміж крывавымі таталітарнымі рэжымамі, якія спустошвалі краіну.
У прыватнасці, у песні згадваецца Хатынь, як сімвал усіх спаленых вёсак Беларусі падчас другой сусветнай вайны, і Курапаты, якія сталі сімвалам сталінскіх рэпрэсій ў Беларусі. “Гэтай песняй мы ўшаноўваем памяць усіх бязвінна загінуўшых ад фашыстоўскага і бальшавіцкага рэжымаў», – кажа аўтар, паведамляе Tuzin.fm.
Кліп здымалі у Курапатах і Хатыні, а таксама пад Гродна. Адмыслова да выданьня кліпа брэнд LSTR распрацаваў цішоткі і лонгслівы з Двупагоняй – сімвалам змагання з бальшавізмам і нацызмам. На ёй таксама выяўлена Маці Божая Вострабрамская, якая абараняе і заступаецца за беларускі народ.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)