12 верасня

мітрафан

65 гадоў таму, 12 верасня 1949 года

Нарадзіўся будучы дзеяч беларускай меншасці і праваслаўнай супольнасці ў Польшчы Яўген Чыквін. У 1980 годзе ён стаў кіраўніком Брацтва праваслаўнай моладзі, першай масавай праваслаўнай свецкай арганізацыі ў краінах камуністычнага блоку. Ад 1985 году галоўны рэдактар часопісу Przegląd Prawosławny. У 1985-1993 гадах і ад 2001 года дэпутат Сойму. У Сойме прадстаўляў Хрысціянска-сацыяльнае таварыства (1985-1991), Выбарчы камітэт праваслаўных (1991-1993) і Саюз дэмакратычнай лявіцы (ад 2001). Суаўтар законаў пра стасункі дзяржавы і Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, пра нацыянальныя і этнічныя мяншыні ды рэгіянальную мову.

55 гадоў таму, 12 верасня 1959 года

Памёр Мітрафан (Гутоўскі) (1897-1959), рэктар Мінскай праваслаўнай духоўнай семінарыі і намеснік Жыровіцкага манастыру ў сане архімандрыта, у 1953-1955 гадах епіскап Бабруйскі, у 1955-1956 – Арлоўскі і Бранскі, з 1956 – Куйбышаўскі.

50 гадоў таму, 12 верасня 1964 года

Памёр польскі пісьменнік беларускага паходжання Сяргей Пясецкі (1901-1964), вядомы перадусім як аўтар твораў “Каханак Вялікай Мядзведзіцы» і «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі». Апроч таго, ён удзельнічаў у вайне з бальшавікамі ў 1918-1920 гадах у складзе спачатку беларускіх, затым польскіх фармаванняў; быў агентам польскіх спецслужбаў, крымінальным злачынцам, жаўнерам Арміі Краёвай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
12.09.2014 Каляндар|




Блогі