У Аргентыне будуецца стадыён “Папа Францішак”

папа(2)Новы стадыён «Сан-Ларэнса» у Буэнас-Айрэсе будзе названы ў гонар пантыфіка.

Новая арэна «Сан-Ларэнса» атрымае назву ў гонар Папы Рымскага Францыска, паведамляе славуты клуб на сваім афіцыйным сайце sanlorenzo.com.ar.

Папа Францішак з’яўляецца сябрам фан-клуба «Сан-Ларэнса» і вялікім заўзятарам гэтай каманды, за гульнямі якой ён сочыць ад дзяцінства. Не так даўно Папа сустрэўся с футбалістамі «Сан-Ларэнса» у Рыме ў часе прыёма ў гонар перамогі клуба ў Кубку Лібертадорэс.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі