Зверская расправа з італьянскімі манахінямі ў Бурундзі абярнулася масавымі акцыямі пратэста хрысціян

Бурунди(1)Манахіні Вольга Раскеці, Лючыя Пулічы і Бернадэта Баджан былі забітыя 7 верасня.

Праз некалькі дзён тысячы хрысціян выйшлі на вуліцы сталіцы Бурундзі, – г. Бужумбуры, – патрабуючы ад уладаў адпаведнага рэагавання на страшнае злачынства. Як паведамляе сайт maranatha.org.ua, які падрыхтаваў дайджэст сусветных СМІ, вялікая колькасць хрысціян, несучы крыжы, але таксама ўзброіўшыся дубцамі і камянямі, рушыла ў паўночны прыгарад сталіцы – Камэнге, дзе ў каталіцкім прыходзе імя архібіскупа Гвіда Марыя Канфорці абдылося забойства. Па сведчаннях мас-медыя, людзі былі гатовыя здзяйсняць самасуд, абапіраючыся на чуткі пра тое, што ў забойстве вінаваты не толькі арыштаваны 33-гадовы Крыстыян Бутоі, супраць якога высунутае абвінавачванне.

Пасля прыбыцця падраздзяленняў праваахоўчых ворганаў біскуп Марыё Пульчыні звярнуўся да прыхажанаў і абвергнуў чуткі пра гвалт, які нібыта быў здзейснены над манахінямі перад смерцю. Таксама ён запэўніў паству ў тым, што сілавікамі праводзіцца аб’ектыўнае следства.

Па папярэдняй версіі, Крыстыян Бутоі прабраўся ў памяшканне жаночага кляштара і па чарзе забіў манахіняў каменем. Па словах прадстаўніка паліцыі Хэлменджылдэ Харыменшы, забойца, які без жалю апавядае, што не толькі забіў, але і згваліцў манахіняў таму, што кляштар пабудаваны нібыта на зямлі, што належала яго бацькам, павінен быць скіраваны на псіхіатрычную экспертызу.

Забітыя сёстры Вольга, Лючыя і Бернадэта будуць пахаваныя ў суседняй дзяржаве – Конга, дзе яны служылі цягам доўгіх гадоў. Папа Францішак накіраваў тэлеграмы са спачуваннямі Апосталькаму нунцыю ў Бурундзі Эварысту Нгайагое і Генеральнай настаяцельніцы місіянерскай кангрэгацыі Прасвятой Панны Марыі сястры Інэс Фрыдэ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі