У Полацку прадстаўлены шэдэўры манументальнага жывапісу са сцен Спаса-Праабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра

выставка1У Мастацкай галерэі Полацка працягваецца ўнікальная выстава  “Сценапіс XIIXIX ст. Спаса-Прэабражэнскага храма”, якая стала вынікам шматгадовай працы навукоўцаў, рэстаўратараў і музейных работнікаў.

У адчыненай 12 верасня экспазіцыі прадстаўленыя копіі роспісу муроў Спаса-Прэабражэнскага храма XII стагоддзя і адслоены і нанесены на палотны жывапіс XIX стагоддзя. Як лічаць спецыялісты, задума ўнутранага роспісу храма належыць Еўфрасінні Полацкай, гэта яе пасланне нашчадкам, сваеасаблівы код, расшыфраванне якога яшчэ наперадзе. У якасці эксперымента жывапіс алеем XIX стагоддзя са сценаў храма пачалі здымаць у другой палове 90-ых гадоў. Пазней, у 2007 г., на дапамогу беларускім рэстаўратарам прыйшлі расійскія майстры, якія валодалі больш сучаснымі мятодамі, дзякуючы якім атрымалася не толькі захаваць жывапіс XII стагоддзя, але і жывапісныя тоўшчы, нанесеныя падчас панаўлення царквы ў 30-ыя і 80-ыя гады XIX стагоддзя, паведамляе сайт http://ximik.info/node/23849.

За 6 гадоў рэстаўратарамі зробленая каласальная праца: адслоена і нанесена на палотны 180 кв. м жывапісу, у экспазіцыі выставы прадстаўлена 150 м. Такіх вялікіх памераў адслаенняў ніхто ў свеце яшчэ не рабіў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
15.09.2014 Грамадства|




Блогі