Мэл Гібсан і шатландцы заклікаюць у школу хрысціянскіх лідэраў “Новая эліта”

новая-элитаУ сеціве размешчаны ўрывак са знакамітага  фільма Мэла Гібсана “Храбрае сэрца”, які пераагучаны  па-беларуску і па-руску так, быццам нацыянальны герой Шатландыі Уільям Уоллас заклікае  жаўнераў не на бойку за свабоду і незалежнасць сваей краіны, а на вучобу у хрысціянскую школу лідэраў “Новая эліта”, перадае карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO. Апошнім часам такія пераагучкі сталі ў байнэце вельмі модным сродкам падтрымкі цікавых і сацыяльна важных ініцыятыў. Спачатку гэта былі ролікі курсаў беларускай мовы “Моваведа”, цяпер падобны прыем скарыстала і лідэрская школа.

Цікава, што пры праглядзе знакамітага кінаэпізода толькі спачатку словы Уільяма Уолеса успрымаюцца як добрая пародыя, але затым глядач пранікаеца эмацыянальнасцю сцэны і пачынае ўслуховацца ў словы легендарнага змагара. Міжволі напрошваецца аналогія паміж часамі Уолеса і сеняшнім днём Беларусі. Як лічаць у школе “Новая эліта” ў гэтым есць свая логіка – як  тады ў Шатландыі, так і цяпер ў нашай краіне патрэбны людзі з лідэрскім мышленнем, здольнасцямі і ведамі. Таму ужо 4-ты год над падрыхтоўкай такіх людзей і працуе кіраўнік школы бізнесмен і мецэнат Юрый Кармановіч, які мае мару ўбачыць Беларусь краінай, дзе людзі жывуць паводле  Евангелля. 

Відэа-ролік школы:

Цікава, што вірусная рэклама, у якой героі фільма “З00 спартанцаў” выказваюцца за вывучэнне беларускай мовы, сабраў амаль 13 тыс. праглядаў. Трохі меней глядзелі аматары кінагумару ролік па матывах фільма “Іван Васільевіч мяняе прафесію”. А відэакліп-пераагучка эпізода с новага кінафільма “Шэрлак” быў настолькі папулярны, што адміністрацыя відэахостынга  youtube.com заблакавала яго да далейшага прагляду спаслаўшыся на быццам бы парушэнне аўтарскіх правоў з боку беларускіх пераагучвальшчыкаў. Усе тры ролікі “Моваведы” можна паглядзець на гэтай старонцы ніжэй. Цікава, што для прыцягнення ўвагі да бясплатных моўных курсаў кіношныя героі спрацавалі. А вось ці адклікнуліся патэнцыяльныя беларускія лідэры на прызыў шатландца Уолеса далучыцца да дабрачыннага адукацыйнага праекта “Новая эліта”, даведаемся 20 верасня, калі у лідэр-школе пачнуцца заняткі.

“300 спартанцаў”

“Іван Васільевіч мяняе прафесію”

“Шэрлак”

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі