Мінчанка з семіразовым перавышэннем нормы алкаголю ў крыві прывезла дзіця ў школу

чарка П’яная мінчанка прывезла сына ў школу, хоць сям’я жыве ў 10 хвілінах хады ад навучальнай установы. Інспектары ДАІ зрэагавалі на занадта хвацкі стыль кіравання – машына ўляцела на школьную тэрыторыю, ігнаруючы забараняльны знак.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Мінска, супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі каля школы №178 каля 8 гадзін раніцы спыніў аўтамабіль, за рулём якога сядзела мінчанка. Да спынення інспектарам жанчына заехала на прышкольную тэрыторыю, не гледзячы на забараняльны знак. Супрацоўнік запатрабаваў дакументы для праверкі і адчуў моцны пах алкаголю. Медагляд паказащ, што ў крыві мінчанкі было 2,2 праміле алкаголю, што амаль у 7,5 разоў перавышае дапушчальную ў Беларусі норму алкаголю ў крыві кіроўцы. У машыне таксама знаходзілася дзіця.

За падобнае парушэнне кіроўцу пагражае пазбаўленне правоў на тры гады. Аўтамашына адпраўлена на штрафстаянку.

У мінскім ДАІ падобныя паводзіны кіроўцаў лічаць абуральнымі, паколькі рызыцы падвяргалася не толькі жыццё, якое ехала ў машыне, але і іншых школьнікаў. У папярэднія гады ў Мінску некалькі разоў здзяйсняліся ДТЗ са смяротным для дзяцей зыходам на прышкольным тэрыторыі, пасля чаго тэрыторыя ўсіх школ была агароджаная і павешаны  забараняльныя знакі. Для забеспячэння бяспекі дзяцей і рэагавання на дзеянні асабліва нахабных парушальнікаў Правілаў дарожнага руху штодня з 7.20 інспектары ДАІ дзяжураць ля  ўсіх школ сталіцы Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
17.09.2014 Здарэнні|




Блогі