П’яны бяспраўнік на BMW збіў людзей на прыпынку ў Мінску

фота-гувд2 Жыхар Магілёўскай вобласці  без правоў на кіраванне і з алкаголем у крыві ў вячэрнюю гадзіну пік 19 верасня здзейсніў наезд на прыпынак грамадскага транспарту ў спальным мікрараёне Мінска. Загінула жанчына.

Паводле інфармацыі ДАІ Мінска, 22-гадовы хлопец каля 17 гадзін вечара выязджаў на BMW са свайго двара на вуліцы Ясеніна, 35 у мікрараёне “Малінаўка”, які не справіўся з кіраваннем, апынуўся на “сустрэчнай” і на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту, дзе знаходзіліся людзі. Ад удару легкавушкі канструкцыя прыпыначнага павільёна была сарваная з падставы і некранутая. Жанчына ва ўзросце 61 гадоў  памерла на месцы, мужчына гадоў 55 патрапіў у шпіталь у цяжкім стане.

 фота-ГУУС Не гледзячы на даволі юныя гады, кіроўца ўжо двойчы пазбаўляўся права кіравання транспартным сродкам за кіраванне ў нецвярозым выглядзе. Першы раз у чэрвені 2011 года, калі яму было каля 19 гадоў, другі раз – у чэрвені 2014 года. У гэты раз хлопец затрыманы, у яго крыві па выніках медагляду аказалася 1,7 праміле алкаголю – пяціразовае перавышэнне дапушчальнай нормы. На яго ўзбуджаная крымінальная справа, якой займаецца Следчы камітэт Беларусі. Злачынства кваліфікавана па ч.3 ст.371 КК РБ. Максімальнае пакараньне – 10 гадоў пазбаўлення волі. Аўтамабіль будзе канфіскаваны.

Нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе ў Беларусі, выкараніць гэта небяспечную з’яву ўсё ніяк не атрымліваецца. КРЫНІЦА.INFO літаральна на днях паведамляла пра тое, як пьяная маці прывезла ў школу 11-гадовага сына , маючы ў крыві алкаголю ў 7 разоў вышэй за норму, дапушчальнай па беларускіх законах для кіроўцаў. Прадстаўнікі грамадскасці кажуць аб тым, што неабходна прымаць больш радыкальныя меры па рэгуляванні вытворчасці і продажу алкаголю ў краіне.

Фота прэс-службы ДАІ Мінска

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
19.09.2014 Здарэнні|




Блогі