Хрысціянскі кінаклуб прадстаўляе: мастацкая дылогія «Знак»

Mark1Працягваем глядзець якасныя фільмы з парталам КРЫНІЦА.INFO.

Шчыра веру ў тое, што на вас зрабіла належнае ўражанне карціна рэжысёра Харальда Кронка «Зваротны адлік: Іерусалім», анансаваная нашым кінаклубам на мінулым тыдні. Буду безмежна шчыры. Асноўным вынікам яе прагляду вашымі сябрамі, для мяне, будзе іх вогненнае жаданне перачытаць кнігу Адкрыццё. У асноўным, для таго каб пераканацца ў тым, што прапанаваны ім сюжэт у дадзенай стужцы, не такая ўжо і выдумка, і што ад рашэнняў прынятых сёння, можа залежаць нашмат больш чым, уласна кажучы, хтосьці можа сабе ўявіць.

Такім чынам у працяг распачатай тэмы, я натхнёны і маю імпэт прапанаваць вам да прагляду кінастужку Джэймса Чанкіна – «Марк» (сэнсавае значэнне: «Знак»). Гэта дылогія, першы фільм якой выйшаў на экраны ў 2012 годзе і адразу прыцягнуў увагу кінакрытыкаў і гледачоў нехарактэрным багаццем спецэфектаў для хрысціянскага кіно. Годам пазней выйшаў і другі фільм «Марк 2», які вызваў здаровую цікаўнасць ўдзячнага гледача аб зыходзе бітвы, якая мае пачатак з першых хвілін «Марк 1». Mark2Магчыма, калі пасля прагляду «Зваротны адлік: Іерусалім», хто-небудзь з вашых сяброў і здагадаўся запланаваць на Нядзельны дзень нешта яшчэ акрамя паходу ў Царкву, то пасля прагляду дадзенай кінастужкі, адзіным разумным жаданнем было б здзейсніць самы галоўны ўчынак ва ўсім сваім жыцці – прымірыцца з Госпадам.

І так, прадстаўляем вашай увазе: «ЗНАК»

Арыгінальнае назва: The Mark / The Mark 2: Redemption

Год выпуску: «Знак 1»: 2012 г. / «Знак 2»: 2013

Жанр: Драма

Выпушчана: ЗША, Pure Flix

Рэжысёр: Джэймс Чанкин

У ролях: Крэйг Шэфер, Эрык Робертс, Гэры Дэніелс, Іван Камарас, Соня Кулінг, Сахаяк Бунсанакіт, Ёхан Хельф, Браха Ачабаке, Джавед Эль Берні

Міжнародная эканоміка знаходзіцца на мяжы краху. Для кардынальнага змянення сітуацыі на саміце G20 у Берліне карпарацыя «Аванці» мяркуе анансаваць новы біяметрычны мікрачып, здольны кантраляваць усю асабістую інфармацыю індывіда. Рэйсам з Бангкока ў Берлін у суправаджэнні прадстаўнікоў фірмы адпраўляецца Чад Тэрнер (Крэйг Шэфер), былы салдат, які адмовіўся ад сваёй веры, і ў руку якога імплантаваны наяўны чып. Гэта падзея адбываецца ў пачатку перыяду Смутку і Захаплення, калі сапраўдныя вернікі адпраўляюцца ў Рай, і імплантаваны у руцэ Чада чып на самай справе з’яўляецца сімвалам Звера …

… Пасля скоку з парашутам авіярэйсу 777, былы марскі пяхотнік Чад Тэрнер спускаецца на зямлю, якая ахоплена смуткам. Але няма часу разбірацца з панікай і хаосам, якія ахапілі ўсё вакол. Замест гэтага ён бяжыць ад наймітаў, якія хочуць атрымаць мікрачып з яго цела, каб развіваць яго для масавай вытворчасці. Адзіная надзея для абароны мікрачыпа ад траплення ў рукі зла – элітныя навыкі ў баі. Ці будзе Чад спадзявацца на сябе альбо на Бога ў сутычцы з сіламі зла, вы зможаце даведацца, пагрузіўшыся ў захапляльны да «мурашак” па спіне атмасферу евангелізацыйны блокбастар.

Жадаю Вам прыемнага прагляду, і, галоўнае, асэнсавання ўнутранага сведчання аб тым, што Вашы імёны запісаны ў Кнізе Жыцця.

Ваш Ян Міцкевіч

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі