У Гродне п’яны бяспраўнік заснуў у аддзяленні ДАІ (відэа)

спіцьУ Гродне проста ў вестыбюлі будынка Дзяржаўтаінспекцыі заснуў і хроп раніцай 20 верасня 25-гадовы мясцовы жыхар, затрыманы за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення. У дадатак ён яшчэ і не меў правоў кіроўцы, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

15 верасня малады чалавек адзначыў дзень нараджэння, але святкаванне зацягнулася на тыдзень. У начным клубе па вуліцы Ажэшкі ён пазнаёміўся з дзяўчынай і паехаў з ёю адзначаць дзень 25-годдзе.

Аднак яго DAEWOO прыцягнуў увагу інспектараў ДАІ. Параўняўшыся з ім, інспектары зразумелі, што за рулём кіроўца неадэкватны. Пасля ўключэння пробліскавых маячкоў патрульнага аўтамабіля кіроўца спыніўся толькі праз некалькі сотняў метраў – Opel, які ехаў наперадзе, стварыў для яго натуральную перашкоду для руху, а збочыць налева перашкаджаў аўтамабіль ДАІ.

Агляд паказаў, што ўтрыманне алкаголю ў арганізме затрыманага больш чым у пяць разоў перавысіла гранічна дапушчальнае.

Падобны выпадак адбыўся днём раней з 23-гадовым кіроўцам Renault, які на Індурскай шашы не спыніўся на сігнал інспектара. Менш чым праз дзве хвіліны яго затрымалі. Агляд паказаў амаль васьміразовае перавышэнне максімальна дазволенага ўтрымання ў арганізме алкаголю. Як аказалася, выпіўшы ў вёсцы Жукевічы, на няспраўнай машыне, якая не прайшла тэхагляд, парушальнік паехаў у Гродна на АЗС. Па дарозе падабраў аднаго з сяброўкай і паехаў з імі ў Гібулічы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
20.09.2014 Здарэнні| Тэгі:




Блогі