П’янага бяспраўніка з прыгарада ў Мінску спынілі 6-ю стрэламі
П’янага бяспраўніка з Мар’інай Горкі супрацоўнікі ДАІ Мінска ноччу 21 верасня змаглі спыніць толькі шасцю стрэламі са штатнай зброі. Спыненню і затрыманню папярэднічала пагоня.
Няўпэўненая язда кіроўцы прыцягнула увагу супрацоўнікаў ДАІ Ленінскага раёна горада сталіцы Беларусі каля 23 у гадзін раёне Мінскай кальцавой дарогі ля з’езду на Новы Двор. Жыхар Мар’інай Горкі ў суправаджэнні дваіх пасажыраў на Renault 19 вырашыў з’ездзіць у Мінск, папярэдне прыняўшы алкагольныя напоі.
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, на дарозе кіроўца паводзіў сябе неадэкватна – перабудоўваўся з аднаго шэрагу ў іншы і назад, то павялічваў хуткасць, то рэзка тармазіў. Пасля сігналу аб спыненні, пададзенай інспектарамі, кіроўца павялічыў хуткасць, маючы намер схавацца. Інспектары вырашылі страляць і, зрабіўшы пяць папераджальных, шостым прыцэльным стрэлам прабілі задняе кола аўтамабіля. Машына спынілася ў першым шэрагу, іншых пашкоджанняў не маючы.
Пасля прыпынку кіроўца і пасажыры кінуліся ўцякаць, аднак інспектары дваіх з іх затрымалі – вадзіцеля 20 гадоў і ўладальніка аўтамабіля 23 гадоў. Медагляд паказаў, што абодва п’яныя – 1,8 праміле алкаголю было ў крыві кіроўцы, 1,24 праміле – у крыві ўладальніка машыны.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- «Бессэнсоўныя апаратныя гульні наверсе» — У Мінску прайшоў чарговы Сінод БПЦ 19.08.2022 17:48
- Злёт маладых баптыстаў пройдзе каля Кобрына 19.08.2022 15:05
- У Салігорску будуць будаваць новы храм 18.08.2022 12:41
- У вёсцы на Міншчыне прайшла традыцыйная працэсія са старадаўнім абразом святога Роха 18.08.2022 10:38
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)