П’яны бяспраўнік ў Іванаўскім раёне Беларусі збіў веласіпедыста да смерці

velo П’яны бяспраўнік у Іванаўскім раёне ў цёмны час сутак 21 верасня збіў веласіпедыста, які памёр ад траўмаў на шляху ў бальніцу. Веласіпедыст рухаўся папутна, веласіпед быў абсталяваны светазваротнымі элементамі.

Па інфармацыі УДАІ Брэсцкага аблвыканкама, ДТЗ са смяротным зыходам здзейсніў 32-гадовы жыхар Пінска, які ў п’яным выглядзе і без правоў на кіраванне ехаў на легкавушцы “Фольксваген – Пасат “па аўтадарозе в. Еўлашы Іванаўскага раёна – в. Дубое Пінскага раёна і здзейсніў наезд на веласіпедыста, які рухаўся ў папутным накірунку, нанёсшы яму цяжкія траўмы. Пацярпелы памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі на шляху ў Пінскі гарадскі шпіталь. Кіроўца быў пазбаўлены правоў 12 ліпеня 2014 г..

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
22.09.2014 Здарэнні|




Блогі