Забойцы дваіх мінчукоў кіроўцы-бяспраўніку прад’яўлена абвінавачванне (відэа)

fota-guvdКіроўцу-бяспраўніку, які збіў на смерць дваіх мінчукоў у ДТЗ 19 верасня на вуліцы Ясеніна ў Мінску,  прад’яўлена афіцыйнае абвінавачванне, ён застанецца пад вартай, але яго BMW не канфіскуюць, паколькі машынай карыстаўся па даверанасці.

Следчы камітэт паведаміў парталу КРЫНІЦА.INFO, што непрацуючаму ўраджэнцу Магілёўскай вобласці 1992 нараджэння прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.5 арт.317 Крымінальнага кодэкса Беларусі (парушэнне Правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб). Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле – 10 гадоў пазбаўлення волі. Заключэнне пад варту санкцыянавана пракуратурай Мінска, улічваючы асаблівасці асобы абвінавачанага, цяжар і грамадскую небяспеку здзейсненага ім злачынства. Абвінавачаны раней неаднаразова пазбаўляўся права кіравання транспартнымі сродкамі за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення. Аўтамабіль «BMW» абвінавачанаму не належыць, ён кіраваў ім па даверанасці. Па справе праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні па ўсталяванні ўсіх абставінаў таго, што адбылося. Дзяржкамітэту судовых экспертыз даручана правядзенне шэрагу даследаванняў.

Як раней паведамляў партал КРЫНІЦА.INFO ,  абвінавачаны уражэнец Магілёва без правоў на кіраванне і з алкаголем у крыві ў вячэрнюю гадзіну пік 19 верасня  здзейсніў наезд на прыпынак грамадскага транспарту ў спальным мікрараёне Мінска. На месцы ДТЗ загінула жанчына ў возрасет 61 год, пазней у бальніцы ад атрыманых траўмаў сканаў мужчына ва ўзросце 67 гадоў.

Па інфармацыі ДАІ Мінска, 22-гадовы хлопец каля 17 гадзін вечара выязджаў на BMW са свайго двара на вуліцы Ясеніна, 35 у мікрараёне “Малінаўка”, але не справіўся з кіраваннем, апынуўся на «сустрэчнай» і на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту, дзе знаходзіліся людзі. Ад удару легкавушкі канструкцыя прыпыначнага павільёна была сарваная з падставы і пакамечаная.

 Хлопец раней двойчы пазбаўляўся правоў – у чэрвені 2011 года, калі яму было каля 19 гадоў, другі раз – у чэрвені 2014 года. У гэты раз у крыві затрыманага выяўлена 1,7 праміле алкаголю – пяціразовае перавышэнне дапушчальнай нормы.

 Следчы камітэт Беларусі распаўсюдзіў відэазапіс моманту прад’яўлення абвінавачвання:

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
22.09.2014 Здарэнні|




Блогі