Ватыкан і лефэўрысты абяцаюць дамагацца поўнага адзінства
Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння і старшыня Папскай камісіі “EcclesiaDei”, кардынал Герхард Людвіг Мюлер сустрэўся 23 верасня з генеральным настаяцелем Брацтва святога Пія X, біскупам Бернарам Фэле, каб абмеркаваць асобныя пытанні дактрынальнага і кананічнага зместу, паведамляе Радыё Ватыкана.
Размова працягвалася каля двух гадзін і прайшла ў сядзібе Кангрэгацыі Веравучэння ў Ватыкане ў цёплай атмасферы. Падчас сустрэчы было вырашана, што “будуць здзейснены намаганні, каб на працягу разумнага перыяду часу былі пераадолены цяжкасці і асягнута поўнае адзінства”, гаворыцца ў паведамленні Святога Пасаду.
У цяперашні час адносіны паміж Брацтвам святога Пія X і Апостальскай Сталіцай перажываюць цяжкасці, звязаныя з непрыняццем лефэбрыстамі “дактрынальнай прэамбулы”, якая была ўхвалена Бэнэдыктам XVI і разглядаецца ў якасці папярэдняй умовы для нармалізацыі кананічнага статусу духавенства ўзгаданай групы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)