24 верасня адбудзецца чарговы занятак “Школы “БАЦЬКОЎСТВА”

otcovstvo24 верасня “Школа “Бацькоўства” правядзе чарговы занятак, гэтым разам тэма сустрэчы – “Бацькоўства як абарона і забяспячэнне сям’і”. Задача аўтараў праекта – дапамагчы ўдзельнікам сустрэчаў выпрацаваць сістэмны погляд на фактычны стан сваёй сям’і, навучыцца аналізаваць унутраныя і знешнія фактары сямейных дасягненняў і паразаў, засвоіць мэтавыя кірункі фарміравання спрыяльнай і прадуктыўнай хатняй атмасферы.

У якасці падмурка сямейных каштонасцяў удзельнікам прапануецца духоўны досвед хрысціянства – малітва, прычасце, паслугоўванне бліжняму. Падрабязную інфармацыю пра метады працы школы, а таксама пра тое, як стаць яе ўдзельнікам, можна знайсці на sobor.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
24.09.2014 Абвесткі|




Блогі