Насельнік гомельскага манастыра выдаў кнігу “Любоў і пустэча. Нататкі манаха”

mazukaКніга «Любоў і пустэча. Нататкі манаха» насельніка Свята-Мікалаеўскага мужчынскага манастыра Гомеля архімандрыта Савы Мажукі выпусціла ў свет маскоўскае выдавецтва «ОЛМА Медыя Груп». Гэтая кніга працягвае серыю «Духоўны шлях» і адрозніваецца ад многай сучаснай прозы глыбіней і яснасцю.

Паводле рэцэнзіі на katolik-gomel.by, кніга вядзе чытача скрозь стагоддзі і падзеі да думкі: без Хрыста ўсё бессэнсоўна, а з Ім – усё цудоўна. У гэтым творы  суседнічаюць Платон і блажэнны Аўгустын, Вяргілій і сучасная бабуля-прыхаджанка, вялебныя Антоній Вялікі і Ісаак Сірын.

Аўтар ставіць пытанні і запрашае чытача паразважаць над імі, нагадваючы чытачам простую ісціну: Збаўца любіць усіх і кожнага.

На старонках партала КРЫНІЦА.INFO таксама змешчаны адзін з артыкулаў архімандрыта Савы  аб дабраславенні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі