Канстытуцыйны суд хоча ўдакладніць паняцце «адзінокая маці»

канстытуцыйны судКанстытуцыйны суд Беларусі ўказаў заканадаўцам на нявызначанасць статусу адзінокай маці ў Працоўным кодэксе. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні КС ад 18 верасня, якое 26 верасня апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Канстытуцыйны суд пастанавіў прапанаваць Савету Міністраў падрыхтаваць праект закона аб дапаўненні Працоўнага кодэкса нормай, якая б вызначала кола асоб, якія адносяцца да адзінокіх маці, і ўнесці яго ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў.

Мэта рашэння – выключыць «у Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь прававой недакладнасці, выкліканай адсутнасцю яснага і дакладнага вызначэння кола асоб, на якіх распаўсюджваюцца прадугледжаныя ім гарантыі пры заключэнні і спыненні працоўнай дамовы для адзінокіх маці».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
26.09.2014 Грамадства| Тэгі:




Блогі