У каталіцкай Віцебскай дыяцэзіі адбыліся кадравыя перастаноўкі

sustrechaПадчас сустрэчы святароў і законных сясцёр Віцебскай епархіі ў касцёле святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі былі абвешчаныя новыя прызначэнні святароў епархіі, паведамляе catholicnews.by.

1. Ксёндз Віктар Місевіч вызвалены з пасады афіцыяла касцёльнага суда і прызначаны вікарыем у парафію Святой Тройцы ў Глыбокім.

2. Айцец Сяргей Мацюшонак прызначаны афіцыялам касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі.

3. Ксёндз Андрэй Таўрук вызвалены з пасады адміністратара ў Мяжанах.

4. Ксёндз Генадзь Ляўкоў вызвалены з пасады адміністратара ў Сянно і прызначаны адміністратарам у Дрысвяты і Мяжаны.

5. Ксёндз Вячаслаў Адамовіч вызвалены з пасады вікарыя ў Расонах і прызначаны вікарыем у Мёры.

6. Ксёндз Юрый Вільк накіраваны ў Пінскую дыяцэзію.

7. Ксёндз Яўген Міхайлаў вызвалены з пасады вікарыя ў Паставах і накіраваны вікарыем у Расоны і Боркавічы.

8. Ксёндз Андрэй Кулік прызначаны на пасаду пробашча ў Дзеркаўшчыне.

9. Ксёндз Антон Лагунёнак вызвалены з пасады пробашча ў Дзеркаўшчыне.

10. Ксёндз Валерый Марціноўскі вызвалены з пасады пробашча ў Гарадку і накіраваны на вучобу ў Польшчу.

11. Ксёндз Аляксей Ляшко накіраваны на вучобу ў Швейцарыю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі