Беларускія аўтакефалісты перадалі дапамогу ўкраінскай арміі

бапц21 верасня ў свята Нараджэння Багародзіцы архіяпіскап Святаслаў са святарствам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы і вернікамі Свята-Еўфрасінненскай парафіі БАПЦ з Мінску узялі ўдзел у Літургіі ў храме святой Кацярыны ў Чарнігаве (Украіна).

Таксама парафіяне БАПЦ на сабраныя імі ў Беларусі кошты на дапамогу украінскай арміі набылі цёплы абутак, вопратку і перадалі ў чарнігаўскую арганізацыю “Самаабарона”, якая штотыдня адвозіць дапамогу вайскоўцам на ўсход Украіны, паведамляе сайт БАПЦ.

Раней, 19 ліпеня, архіяпіскап Святаслаў асвяціў і перадаў вайсковыя амуніцыю і прылады вырабніцтва Канады, ЗША і Нямеччыны беларускім вайскоўцам, якія змагаюцца ў складзе батальёну “Азоў”. Кошты на дапамогу сабралі вернікі БАПЦ, якія жывуць на эміграцыі.

“Беларуская Царква моліцца за абаронцаў Украінскае дзяржавы, бо наступнай ахвярай расійскіх крамлёўскіх фашыстаў можа стацца Рэспубліка Беларусь. Таму ўжо каля сотні беларускіх змагароў адчулі свой хрысціянскі абавязак – дапамагці братняму народу. Бальшыня іх змагаецца ва ўкраінскіх батальёнах “Данбас”, “Азоў”, “Айдар”, многія з якіх маюць на форме таксама й беларускія знакі адметнасці – бел-чырвона-белы сцяжок і Пагоню”, – заяўляюць у БАПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі