Моцнае задымленне і пажар на калійнай шахце ў Салігорску прымусілі эвакуявацца 467 гарнякоў

 kaliy Моцнае задымленне і пажар у шахце 26 верасня стала прычынай экстраннай эвакуацыі на калійнай шахце ў Салігорску. Для ўздыму 467 гарнякоў на паверхню задзейнічалі ваенізаваны горна-выратавальны атрад. Паводле папярэдняй версіі, загарэлася стужка транспрцёра дастаўкі солі з лавы рудніка.

Ўздым і спуск гарнякоў у ходні шахты 4-га рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”, дзе адбыўся пажар, ажыццяўляецца пры дапамозе спецыяльных тэхнічных літаў – 2 клецяў, у якія змяшчаецца каля 15 чалавек у кожную, што абцяжарвае хуткую эвакуацыю. Тым не менш ратавальнікі змаглі своечасова вывесці ўсіх людзей з небяспечнага месца пад зямлёй на паверхню. Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

 soligorsk Задымленне адбылося ў 10.33, у 12.30 эвакуацыя скончылася , у 13.50 крыніцу ўзгарання атрымалася выявіць – тлела транспартная стужка. Затым прадоўжыліся работы па выпуску дыму, якія завяршыліся ў 20.30, паведамляе МНС.

Адразу пасля выдалення дыму ў шахту спусцілася камісія на чале з выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара ААТ “Беларуськалій” для ацэнкі прычын і абставінаў інцыдэнту на 2-м гарызонце.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
27.09.2014 Здарэнні|




Блогі