Ратавальнікі вызвалілі траіх з палаючага ліфта ў Мінску

 lift1 Трое чалавек апынуліся зачыненымі ў палаючым ліфце на першым паверсе 8-павярховага дома ў спальным мікрараёне “Сухарава” у Мінску. З-за моцнага задымлення жыхароў верхніх паверхаў эвакуіравалі з ужываннем спецсродкаў. Пацярпелых няма. Магчымы падпал.

 lift2 Па звестках МНС, сігнал аб узгаранні паступіў выратавальнікам каля 9-й гадзіны вечара 27 верасня. Прыбыўшы, выратавальныя падраздзяленні выявілі дваіх дарослых і дзіця 200г года нараджэння блакаванымі ў кабіне ліфта і моцнае задымленне пад’езда. “Палонныя” ліфта былі выведзеныя на вуліцу, узгаранне ліквідавана. Пакуль ішла аперацыя, іншыя ратавальнікі размеркаваліся па астатніх паверхах і тлумачылі людзям, што з кватэр выходзіць нельга і ў дадзенай канкрэтнай сітуацыі лепш заставацца дома. Дыспетчары службы 101 па тэлефонах тлумачылі гэта ж усхваляваным жыхарам.

Прычыны пажару высвятляецца, адна з магчымых версій – падпал.

Фота МНС

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
28.09.2014 Здарэнні|




Блогі