Нацбанк выпускае памятныя манеты ў гонар Казанскай іконы Божай Маці

Kazan_moscowНацыянальны банк Беларусі 1 кастрычніка выпускае ў абарачэнне памятныя манеты “Ікона Прасвятой Багародзіцы “Казанская” з серыі “Праваслаўныя цудатворныя іконы”. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка №584 ад 22 верасня, якое 27 верасня апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Будзе выпушчана да 600 штук срэбных манет “Ікона Прасвятой Багародзіцы “Казанская” наміналам 500 рублёў, да 3 тыс. штук залатых манет наміналам 50 рублёў і да 200 штук залатых манет наміналам 1 тыс. рублёў.

Казанская ікона Божай Маці – шанаваны цудатворны абраз Багародзіцы, які з’явіўся ў Казані ў 1579 годзе. Адзін з самых шанаваных у абразоў Рускай Праваслаўнай Царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
29.09.2014 Грамадства|




Блогі