У Мінску пакажуць «Зло», каб рабіць дабро

постер

Саюз сястрынстваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з рэжысёрам Ірынай Брэль і яе творчай камандай арганізоўваюць паказ мастацкага фільма «Зло». Паказ фільма пачнецца ў ў Мінску рамках мерапрыемстваў духоўна-асветніцкай выставы «Пакроўскі кірмаш» 12 кастрычніка ў 17.00 у Палацы мастацтваў па адрасе вуліца Казлова,3.

«Зло» — трагічная гісторыя пра жанчыну, якая перажывае гвалт у сваёй сям’і. «Глядзіце фільм «Зло», каб рабіць дабро!» — Такі асноўны пасыл кінастужкі, паведамілі КРЫНІЦА.INFO ў Саюзе сястрынстваў.

Паколькі фільм закранае надзённую сацыяльную праблему, уваход на мерапрыемства, па рашэнні рэжысёра, вольны. Пасля прагляду гледачы змогуць задаць пытанні рэжысёру і творчай камандзе, прыняць удзел у дыскусіі.

Творчая каманда фільма: аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык Ірына Брэль; аўтар музыкі Ганна Амозава; аператар-пастаноўшчык Арцём Кучынскі; у ролях: Іван Трус, Кацярына Ергулевіч, Андрэй Дабравольскі, Аляксандр Вергуноў, Сяргей Анцалевіч, Марыя Ісаева.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі