Акцыю «Вянок ружаў» правялі студэнты баранавіцкага Катэхетычнага каледжа
Студэнты каталіцкага Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах ажыццявілі дабрачыную акцыю «Вянок ружаў». 27 верасня студэнты сваімі рукамі рабілі ружанчыкі, якія пасля асвяціў дырэктар каледжа кс. Андрэй Рылка, паведамляе сайт каледжа.
Ружанчыкі, вырабленыя студэнтамі з матузкоў, пацерак, гузікаў і іншага дэкаратыўнага матэрыялу, рабіліся для дзяцей парафіі Св. Зыгмунта ў Баранавічах. Больш за 40 самаробных прыгожых вырабаў прызначаныя, па словах студэнтаў, на тое, каб заахвоціць маленькіх вернікаў да Ружанцовай малітвы, скіраваць увагу дзяцей на магчымасць сваімі рукамі рабіць простыя рэчы на хвалу Хрыста і Марыі.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
01.10.2014
Навіны цэркваў|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)