“Біблінг” у Беларусі пад забаронай?

Папулярную ў суседняй Польшчы хрысціянскую ініцыятыву “біблінг”, якая праходзіць у самых людных месцах польскіх гарадоў – на галоўных плошчах, вакзалах і гэтак далей, у Беларусі рэалізаваць наўрадці ўдасца.
Наколькі рэальна правядзенне падобных мерапрыемстваў у Мінску, мы папрасілі пракаментаваць прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага. “Парадак правядзення мерапрыемстваў указаны ў законе “Аб масавых мерапрыемствах”. Там напісана, якія масавыя акцыі, што ёсць масавым мерапрыемствам – усё ёсць у законах”, – паведаміў ён.
Што значыць у Беларусі арганізацыя масавых мерапрыемстваў КРЫНІЦЫ.INFO распавяла супрацоўніца праваабарончага цэнтру “Вясна”, грэка-каталіцкая верніца Наста Лойка.
“У нас па законе аб масавых мерапрыемствах даецца вельмі шырокае трактаванне пікету, і такія дзеянні, безумоўна, патрапяць пад яго. Адпаведна, па тым жа законе для правядзення “біблінгу” спатрэбіцца заяўка ў выканкам не пазней чым за 15 дзён (і адказ прыйдзе не пазней за пяць). Было б вельмі цікава паглядзець, якая будзе рэакцыя ўладаў на такую заяку”, – адзначыла яна.
Варта толькі памятаць, падкрэсліла праваабаронца, што па законе існуе вялікі спіс абмежаванняў па дазволеных месцах для правядзення масавых мерапрыемстваў. Іх нельга праводзіць на аб’ектах грамадскага транспарту, у тым ліку вакзалах, на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў органаў улады і дыппрадстаўніцтваў, органаў пракуратуры, судоў, школаў, дзіцячых садкоў, на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў аховы здароўя і гэтак далей. Да таго ж правядзенне масавых мерапрыемстваў забаронена на тэрыторыях, бліжэйшых за 200 метраў ад рэзідэнцый прэзідэнта, Савета міністраў, Нацыянальнага сходу, падземных пераходаў і станцый метро – гэта значыць у найбольш людных месцах беларускай сталіцы.
“Пры гэтым ёсць яшчэ асобная працэдура, калі духавенства асобна дамаўляецца з уладамі на правядзенне асобных мерапремстваў, але тут (у біблінгу – рэд.) якраз каштоўнасць, як мне падаецца, у больш нізавой ініцыятыве. І тут праблема выключна ў беларускім заканадаўстве, якое блакуе само права свабоды сходаў”, – мяркуе Наста Лойка.
Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, у Польшчы ўсё большую папулярнасць набірае хрысціянская ініцыятыва пад назвай «біблінг». Удзельнікі акцыі загадзя дамаўляюцца, у асноўным праз сацыяльныя сеткі, пра яе правядзенне. У канкрэтным месцы і ў канкрэтны час яны садзяцца спінамі адзін да аднаго і чытаюць пэўны фрагмент Бібліі і на працягу 15 хвілін разважаюць над ім. Затым яны ўстаюць і, падзяліўшыся на групкі, дзеляцца сваімі думкамі, пасля чаго сыходзяць.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)